Літва дазволіла заязджаць на беларускіх нумарах, калі гаспадар за стырном і мае ДНЖ ці візу Літвы
4- 16.08.2024, 9:22
- 6,072
Літоўская мытня апублікавала новыя правілы.
Афіцыйная Вільня пайшла на саступкі ў дачыненні да абмежаванняў, якія тычацца забароны на ўезд легкавых аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.
Як паведамляе літоўская мытня, на пастанову камісіі ў каардынацыі міжнародных санкцый з 17 жніўня 2024 года а 00:01 дазволена:
— уезд на тэрыторыю Літвы легкавога аўтамабіля, які не прызначаны для продажу і належыць грамадзяніну Беларусі, і які мае сапраўдную візу, выдадзеную Літвой, або сапраўдны часовы або сталы дазвол на жыхарства ў Літве, які дазваляе ўезд у ЕЗ, і кіруе гэтым сродкам выключна для асабістага карыстання (выключэнне не распаўсюджваецца на легкавыя аўтамабілі, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах);
- уезд на тэрыторыю Літвы легкавога аўтамабіля, які не прызначаны для продажу і належыць грамадзяніну дзяржавы
- чальца Еўрапейскага Звязу, калі ён з'яўляецца грамадзянінам Беларусі і кіруе гэтым транспартным сродкам выключна для асабістага карыстання.