«Курская Народная Рэспубліка» пачала матэрыялізавацца
10- Тэлеграм-канал «СерпомПо»
- 16.08.2024, 9:39
- 15,746
Чаму маўчаць аятолы і Талібан?
Гетман УСУ Сырскі паведаміў, што ўкраінцы захапілі 82 населеныя пункты ў РФ (калі верыць гэтым звесткам, плюс 8 за два дні) і пад іх кантролем знаходзіцца ўжо 1150 кв км.
Украіна стварыла першую вайсковую камендатуру ў Курскай вобласці. Кіраўніком прызначаны генерал-маёр з прозвішчам Маскалёў. Здзекуюцца, «бЭндэраўцы!»
Як быццам «Курская Народная Рэспубліка» («КНР») паступова пачала матэрыялізавацца з украінскага інтэрнэт-мэма. Сказаў жа спікер МЗС Украіны Ціхі: «Нам чужое не трэба, у адрозненне ад Расеі».
Дзіўна, што сапраўдная КНР (кітайскія хаўруснікі «вялікага геапалітыка») не выказала абурэнні.
Маўчаць і астатнія, у тым ліку члены АДКБ. Хоць бы «заклапочанасць» выказалі! Як Крэмль, калі Азербайджан уварваўся ў Карабах і на тэрыторыю члена АДКБ Рэспублікі Арменія. Ну добра, Ерэван «замарозіў» удзел у АДКБ, але дзе астатнія? Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан? Адзін Лукашэнка дапамагае «славеснымі інтэрвенцыямі». Чаму маўчаць Асад, Мадура, Кім, аятолы, бірманская і малійская хунты, ЦАР, ХАМАС, Талібан?
Тэлеграм-канал «СерпомПо»