15 кастрычнiка 2024, aўторак, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Радасць перапаўняе сэрцы гаспадынь, але ўсё гэтае багацце няма куды дзяваць»

5
«Радасць перапаўняе сэрцы гаспадынь, але ўсё гэтае багацце няма куды дзяваць»

Лукашысты ліквідуюць фермераў як клас.

Гэты год у беларусаў выдаўся надзвычай ураджайным, піша чытачка сайта Charter97.org Валянціна. У лясах поўна грыбоў і ягад, у садах галінкі нагінаюцца ад груш і яблыкаў, на палетках спеюць кабачкі і гарбузы! Радасць перапаўняе сэрцы гаспадынь.

Але радасць азмрочвае адна важная дэталь - усё гэта багацце няма куды дзяваць.

Раней, ад чорных парэчак да ароніі, усё прымалі нарыхтоўчыя канторы. Кошт у іх быў невысокі, але лепш, чым нічога. А яшчэ кожны год прыязджалі прадпрымальнікі, скуплялі і парэчку, і кабачкі, і яблыкі. Сёлета іх не стала — зніклі, відаць, іх ліквідавалі як клас. І ў нарыхтоўчых канторах цішыня, відавочна, яны збанкрутавалі.

Пайшла я да суседа, які раней прадаваў яблыкі на кірмашы, кажу: «Вазьмі і нашы на продаж». А ён смяецца мне ў адказ:

- Пойдзем, Валя, пакажу, дзе я сёлета рэалізую свае яблыкі!

Узрадавалася я, ды шчасце маё было нядоўгім. Прывёў сусед мяне да кампоснай ямы, засыпанай яблыкамі і кабачкамі.

- Вось, - кажа, - куча гною на наступны год. У мястэчку нікому не прадасі, у кожнага свой агарод, а везці ў Менск невыгодна.

Зарабіў як Заблоцкі на мыле. Можна сябе толькі суцешыць, што згніе, тое не згарыць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках