4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін вінаваты сам»

4
«Пуцін вінаваты сам»

У ISW назвалі галоўны пралік РФ у Курскай вобласці.

Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) распавялі, чаму стала магчымай паспяховая Курская аперацыя УСУ. Адна з прычын у тым, што Расея недаацэньвала Украіну.

«Затрымка са стварэннем складанай расейскай структуры камандавання і кіравання ў Курскай вобласці працягвае падкрэсліваць той факт, што Крэмль не змог спланаваць магчымасць значнага ўкраінскага ўварвання ў Расею. Крэмль і расейскае вайсковае камандаванне з восені 2022 года разглядалі расейскую мяжу з паўночна-ўсходняй Украінай як адцінак фронту, які «спіць» і, магчыма, не спланавалі дастатковых захадаў для абароны расейскай тэрыторыі», - кажуць аналітыкі.

У ISW таксама дадалі, што калі б расейцы ўвесь час планавалі абараняцца ад украінскага ўварвання, яны хутчэй стварылі б больш згуртаваную і выразную структуру.

«І тут Пуцін вінаваты сам, бо доўгі час не абвяшчаў ваеннае становішча - і не робіць гэтага дагэтуль», - гаворыцца ў паведамленні.

Са слоў ISW, праз гэта Масква меркавала, што ўсё пад кантролем, а «СВА» ахопіць тэрыторыю Украіны, гэта значыць, што баявыя дзеянні будуць паводле яе правіл. Тым часам вайна пастукалася ў дамы саміх расейцаў на іх жа тэрыторыі.

"Прарыў Украіны ў Курскую вобласць, верагодна, пашырыць прадстаўленне Крамля аб тым, якога тыпу ўкраінскія аперацыі магчымыя ўздоўж мяжы, і падкрэсліць, што Пуцін і Крэмль пакутуюць ад стратэгічнага правалу", – заключаюць аналітыкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках