4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада дазволіла УСУ выкарыстоўваць яе зброю ў Курскай вобласці без абмежаванняў

1
Канада дазволіла УСУ выкарыстоўваць яе зброю ў Курскай вобласці без абмежаванняў

Міністэрства нацыянальнай абароны зрабіла афіцыйную заяву.

Канада дазволіла Украіне свабодна выкарыстоўваць атрыманую бронетэхніку на тэрыторыі Расеі. Як піша CBS, аб гэтым заявіла ў чацвер Міністэрства нацыянальнай абароны Канады.

«Украінцы лепш за ўсіх ведаюць, як абараняць сваю радзіму, і мы імкнемся падтрымліваць іх магчымасці. Канада не ўстанаўлівае геаграфічных абмежаванняў на выкарыстанне вайсковай тэхнікі, якую мы ахвяруем Украіне», - заявіла ў прэс-рэлізе Андрэ-Ан Пулен, прадстаўніца міністэрства абароны.

Кадры навін, знятыя CNN уздоўж украінскай мяжы ў чацвер, паказалі патрульную машыну Senator канадскай вытворчасці, якая перасякае мяжу з Расеяй. Пры гэтым незразумела, што менавіта з ахвяраванага Канадай абсталявання знаходзілася ў руках УСУ, калі яны штурмавалі мяжу 6 жніўня.

Канада ахвяравала восем танкаў Leopard 2A4, некалькі дзясяткаў браняваных баявых машын падтрымкі і сотні браняваных патрульных машын, а таксама некалькі гаўбіц M-777.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках