15 кастрычнiка 2024, aўторак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незадаволенасць уладай сярод расейцаў падскочыла да максімуму з мяцяжу Прыгожына

7
Незадаволенасць уладай сярод расейцаў падскочыла да максімуму з мяцяжу Прыгожына

Расея страціла ўжо больш за 1000 квадратных кіламетраў у Курскай вобласці.

Уварванне ўкраінскага войска ў Курскую вобласць, якое працягваецца больш за тыдзень і ахапіла тэрыторыю, большую за 1000 квадратных кіламетраў, зменшыла давер да ўлады ў расейскіх грамадзян.

Паводле апытання Фонду «Грамадская думка», на 11 жніўня 25% расейцаў заяўлялі, што дзеянні ўладаў выклікаюць у іх «абурэнне».

Узровень незадаволенасці стаў рэкордным з ліпеня 2023 года, калі ПВК «Вагнер» падняла мяцеж, а танкі Яўгена Прыгожына ледзь не дайшлі да Масквы (26%).

За тыдзень доля абураных дзеяннямі ўладаў павялічылася на 7%. І, паводле звестак ФАМ, гэты скачок стаў рэкордным з восені 2022 года, калі прэзідэнт Уладзімір Пуцін абвясціў першую з 1940-х масавую мабілізацыю. Тады доля «незадаволеных» уладай вырасла з 21% да 31% за тры тыдні.

Страта кантролю над дзясяткамі сёл у Курскай вобласці, паведамленні аб ахвярах і перакідка ў рэгіён салдат тэрміновай службы імкліва павысілі ўзровень страху ў расейскім грамадстве, паказалі звесткі ФАМ. Аб «трывожным» настроі сярод знаёмых і калегаў падчас апытання заявілі 45% расейцаў - рэкордная колькасць з кастрычніка 2023 года. Пры гэтым скачок трывожнасці - на 12% за два тыдні - стаў самым значным з мабілізацыі.

Такі ўсплёск стрэсу ў грамадстве - на 11% за два тыдні - ФАМ фіксаваў у траўні 2023 года, калі ўкраінскія беспілотнікі ўпершыню атакавалі Маскву і Крэмль.

Нягледзячы на нарастаючы стрэс, узровень даверу расейцаў да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на фоне падзей у Курскай вобласці нават вырас - з 78% да 80%, сцвярджае ФАМ. Аднак рэйтынг «Адзінай Расіі» асеў з 49% у канцы ліпеня да 44% - самага нізкага значэння за апошнія 10 месяцаў.

Па меры таго, як УСУ працягваюць прасоўвацца пад Курскам, Пуцін устрымліваецца ад частых публічных выступаў. А падчас апошняй нарады з вайскоўцамі, 12 жніўня, ён выглядаў адкрыта «слаба», адзначае палітолаг Абас Галямаў: кідалася ў вочы спроба прэзідэнта «зрабіць добрую міну пры дрэннай гульні».

Ужо на наступны дзень, 13 жніўня, Пуцін праводзіў перамовы ў Крамлі з Махмудам Абасам і абяцаў не забывацца на праблемы Палестыны. А гэта зрабіла яго выяву яшчэ больш неадэкватнай у вачах і насельніцтва, і эліт, паказвае Галямаў.

Высокапастаўленых дзяржслужбоўцаў і блізкіх да Крамля бізнэсоўцаў прарыў украінскіх частак пад Курскам збянтэжыў, пісала The Washington Post са спасылкай на знаёмыя з сітуацыяй крыніцы. «Гэта вельмі вялікі ўдар па рэпутацыі расейскіх уладаў, вайскоўцаў і Пуціна. Таму што цягам двух з паловай гадоў расейская тэрыторыя, за выключэннем акупаваных тэрыторый [ва Украіне], прычыняла мінімальную шкоду. Яна была толькі ад дронаў, - распавядаў WaPo буйны бізнэсовец. — А зараз незразумела, колькі было ахвяр, ёсць разбурэнні, і відавочна, што яны [улады, вайскоўцы] не ў стане хутка гэта спыніць».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках