8 кастрычнiка 2024, aўторак, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі прадаваць папулярную расейскую таматную пасту

9
У Беларусі забаранілі прадаваць папулярную расейскую таматную пасту

Праз небяспечную дабаўку.

Папулярную таматную пасту з Расеі забаранілі прадаваць у Беларусі. Падрабязнасці агучылі ў прэс-службе Дзяржстандарта.

У паведамленні сказана, што гаворка ідзе пра таматную пасту з масавай доляй сухіх рэчываў 25%, вытворцам якой з'яўляецца арганізацыя «Донкансервапрам» (Растоў-на-Доне, Расея). Пры праверцы было выяўлена, што ў гэтай пасце змяшчаецца недапушчальная харчовая дабаўка. Гаворка ідзе пра кансервант сярністай кіслаты (дыяксід серы). У ведамстве адзначылі, што пры вытворчасці таматнай пасты вытворцам выкарыстоўваліся, заяўленыя ў маркіроўцы, кансерванты. Гэта бензойная кіслата, а таксама сарбінавая кіслата.

У Дзяржстандарце дадалі, што яны недапушчальныя пры вытворчасці названага тыпу прадукцыі. Увозіць і прадаваць у Беларусі гэтую таматавую пасту забаронена з 19 жніўня 2024 года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках