9 кастрычнiка 2024, Серада, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марш, які стаў «цудам свету»

10
Марш, які стаў «цудам свету»

16 жніўня 2020-га ў Менску прайшла самая масавая ў гісторыі Беларусі маніфестацыя.

Жорсткасць сілавікоў (на мяжы садызму і катаванняў) у дачыненні да пратэстоўцаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года выклікала шквал абуранасці ў беларускім грамадстве, піша «Салiдарнасць»

У адказ на беззаконне сілавікоў на Марш свабоды 16 жніўня ў Менску выйшлі сотні тысяч людзей. Шматтысячныя калоны сцякліся з ускраін да стэлы. Улады і сілавікі, ашаломленыя рэакцыяй грамадства, не спрабавалі нават перашкаджаць дэманстрантам - АМАП быў прыбраны з вуліц.

На маршы панаваў святочны настрой, цяжка было не паддацца эйфарыі. Беларусы скандавалі: «Ідзі, ты звольнены!».

Аналітыкі імкнуліся захаваць галовы халоднымі: самая масавая ў гісторыі Беларусі маніфестацыя не прывяла да практычных вынікаў. Драма краіны выказалася ў словах Лукашэнкі на МЗКЦ на наступны дзень: «Пакуль вы мяне не заб'яце, іншых выбараў не будзе».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках