6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговая аплявуха Крамлю

4
Чарговая аплявуха Крамлю

Таго і глядзі пачнуць мяняць пашпарты на ўкраінскія.

Галоўны камандзір УСУ Аляксандр Сырскі заявіў пра стварэнне ваеннай камендатуры ў Курскай вобласці. Генерал-маёр Маскалёў, які ўзначаліў яе, будзе падтрымліваць правапарадак і задавальняць «першачарговыя запатрабаванні насельніцтва на падкантрольных тэрыторыях». Таго і глядзі пачнуць мяняць пашпарты на ўкраінскія і прызначаць пенсію ў грыўнях.

Уладзімір Зяленскі на штодзённай стаўцы пацвердзіў, што паміж Масквой і Кіевам пачаліся перамовы пра абмен палоннымі, захопленымі абодвума бакамі ў Курскай вобласці. І як бы Мінабароны РФ ні старалася смакаваць кадры з ваеннапалоннымі ўкраінцамі, перабіць прыгнятальную сваёй масавасцю карцінку з варожых паблікаў не ўдаецца.

Гаворка ідзе пра сотні расейскіх вайскоўцаў, добрая частка з якіх – вайскоўцы тэрміновай службы, кінутыя на амбразуру без адэкватнага ўзбраення і матывацыі.

Украіна сцвярджае, што ініцыятыва абмену зыходзіла з Крамля. Але не варта спяшацца з высновамі, паскарэнне пачатку гуманітарнага працэсу магла надаць зусім не захопленая ўчарашняя шкалата, а «бравыя ахматаўцы».

Тэлеграм-канал «День опричника»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках