8 кастрычнiка 2024, aўторак, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры ўездзе ў Турцыю ў беларусаў будуць здымаць адбіткі пальцаў

1
Пры ўездзе ў Турцыю ў беларусаў будуць здымаць адбіткі пальцаў

І ў іншых замежных грамадзянаў.

У Турцыі пачнуць здымаць адбіткі пальцаў у замежных грамадзянаў, якія прыязджаюць у краіну. Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС рэспублікі Алі Ерлікая, піша выданне Sabah.

«Пры ўездзе ў Турцыю будуць здымаць адбіткі пальцаў, як у ЗША і Вялікай Брытаніі», – сказаў міністр. Адзначаецца, што гэта стане часткай стратэгіі барацьбы з нелегальнымі мігрантамі.

Алі Ерлікая таксама заявіў пра планы чыпавання пасведчанняў асобы тых, хто атрымаў у Турцыі статус часовай абароны. Перш за ўсё гэты захад датычыцца грамадзянаў Сірыі, якія жывуць на тэрыторыі краіны.

Паводле апошніх звестак, у Турцыі налічваецца больш за 4,4 млн замежных грамадзянаў, з іх больш за 3 млн – грамадзяне Сірыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках