6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пакрыўдзіўся на коміка Славу Камісарэнку

14
Лукашэнка пакрыўдзіўся на коміка Славу Камісарэнку
СЛАВА КАМІСАРЭНКА

Дыктатар не ацаніў жарты коміка.

Следчы камітэт Беларусі пачаў расследаванне супраць стэндап-коміка Славы Камісарэнкі. Яго абвінавачваюць у паклёпе і абразе дыктатара Беларусі, а таксама ў распальванні варожасці.

Камісарэнка ў сваіх выступах неаднаразова парадыяваў Аляксандра Лукашэнку, жартаваў з яго і называў «Чык-Чырыкам». У 2021 годзе коміку забаранілі выступаць у Беларусі. Пазней ён з'ехаў і з Расеі, тлумачачы гэта пераследам з боку беларускага КДБ.

Апроч жартаў на адрас Лукашэнкі комік у сваіх стэндап-выступах неаднаразова закранаў тэму пратэставых мітынгаў, якія ішлі ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе.

Камісарэнка нарадзіўся 27 ліпеня 1985 года ў Менску. На пачатку кар'еры Камісарэнка працаваў у рэкламнай сферы, быў капірайтарам, пісаў сцэнарыі для рэкламных відэаролікаў і тэлешоу, артыкулы для друкаваных выданняў. У 2008 годзе ў складзе дуэта «Сумленне» дэбютаваў у праекце «Смех без правілаў» на ТНТ, потым стаў выступаць самастойна і ў 2012-м стаў сталым рэзідэнтам праекта Stand Up на ТНТ. Супрацоўнічаць з каналам ён перастаў у 2020 годзе, сыход ён тлумачыў «законамі тэлевізіі» і выгараннем. Потым Камісарэнка завёў свой YouTube-канал, на ім амаль 1,5 млн падпісчыкаў. Таксама выступае на Захадзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках