15 кастрычнiка 2024, aўторак, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WP: УСУ здолелі прасунуцца ўглыб Белгарадскай вобласці

13
WP: УСУ здолелі прасунуцца ўглыб Белгарадскай вобласці

У рэгіёне ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі федэральнага характару.

У ходзе наступу на тэрыторыі Расеі ўкраінскія войскі ўвайшлі не толькі ў Курскую вобласць, але і ў Белгарадскую. Там УСУ прасунуліся прыкладна на 10 кіламетраў, піша The Washington Post.

Як расказалі выданню вайскоўцы, яны зайшлі ў Белгарадскую вобласць у нядзелю, 11 жніўня. У рэгіёне байцы, паводле ўласных словаў, сустрэлі супраціў.

Раён, у які ўвайшлі УСУ, быў замінаваны і абсталяваны супрацьтанкавымі ўмацаваннямі – «зубамі дракона». Акрамя гэтага, на ўкраінскіх вайскоўцаў амаль адразу пачалася атака беспілотнікаў, авіяцыі і артылерыі.

Абстрэлы прадаўжаліся і з прасоўваннем УСУ.

Параненым байцам УСУ давялося некалькі дзён хавацца ад абстрэлаў у расейскіх акопах, пакуль іх не забрала ўкраінская бронятэхніка, адзначыў вайсковец з пазыўным Хакер.

Расея не пацвярджала наступ УСУ ў Белгарадскай вобласці, але, як адзначае The Washington Post, улады ўвялі ў рэгіёне рэжым надзвычайнай сітуацыі федэральнага характару.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках