4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усплыў пабочны эфект ад «сяброўства» з Расеяй

6
Усплыў пабочны эфект ад «сяброўства» з Расеяй

Ён ператварыўся ў галаўны боль для рэжыму Лукашэнкі.

У Мінэканомікі расказалі, чаму ўзніклі цяжкасці ў знешнім гандлі – імпарт тавараў апярэджвае экспарт. Два месяцы таму на гэтую праблему звяртаў увагу Аляксандр Лукашэнка. Тым часам ва ўстанове мяркуюць, што «вінаватыя» ў тым ліку кошты нафты і калію, піша «Люстэрка» са спасылкай на газету «Рэспубліка». Нагадаем, гэтае міністэрства папракала ў праблемах у знешнім гандлі ў тым ліку насельніцтва – праз павышаны попыт на імпартныя тавары. Пры гэтым у Мінэканомікі таксама патлумачылі, чаму не бачаць перагрэву эканомікі, пра які гавораць эксперты.

Вонкавыя ўмовы не дазваляюць больш зарабляць на экспарце

Беларусь дасягнула рэкорднага ўзроўню экспарту за апошнія 11 гадоў, заявіў першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун. Летась краіна экспартавала тавараў і паслуг на 40 млрд даляраў, а за першыя пяць месяцаў 2024 года – ужо на 19,5 млрд даляраў. Чакаецца, што сёлета Беларусь перасягне леташнія паказнікі. Аднак пакуль тэмпы знешняга гандлю крыху адстаюць ад прагнозаў і сальда застаецца адмоўным, адзначыў чыноўнік.

– Па-першае, сур'ёзны рост кошту расейскай нафты. З 2024-га закончаны «падатковы манеўр» у Расеі, і нафту мы імпартуем з сусветнымі коштамі. Акрамя таго, спрэд паміж коштам эталоннага гатунку Brent і Urals скараціўся да мінімуму, – заявіў Андрэй Картун.

Другая прычына праблемаў у знешнім гандлі – кошты калійных угнаенняў, якія знізіліся ў мінулым і гэтым гадах. «Цяпер рынак застыў. У ключавых сусветных пастаўшчыкоў праходзяць перамовы з дзяржавамі – асноўнымі спажыўцамі гэтай прадукцыі», – паведаміў прадстаўнік установы.

Нагадаем, у Беларусі ўзніклі праблемы з продажамі калію на адным з асноўных рынкаў збыту – кітайскім.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках