УСУ знішчылі мост праз Сейм у Курскай вобласці
13- 16.08.2024, 19:53
- 18,052

Ён з'яўляецца найважнейшай артэрыяй лагістыкі ў гэтым раёне.
Украінскае войска нанесла ўдар па мосце праз раку Сейм у Глушкоўскім раёне Курскай вобласці, пераправа разбураная, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік рэгіёну Аляксей Смірноў.
У гэтым муніцыпалітэце некалькі мастоў праз раку, у тым ліку ў райцэнтры Глушкова (па ім праходзіць дарога на Курск), сёлах Званае і Карыж і некаторых іншых.


Узарваны мост з'яўляўся найважнейшай лагістычнай артэрыяй расейскіх войскаў у гэтым раёне. Расейскія «ваенкары» асцерагаюцца, што ягонае знішчэнне можа азначаць пачатак захопу Глушкоўскага раёна.

Глушкоўскі раён мяжуе з Украінай з захаду і з поўдня.

