14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Наваполацку пад пераслед трапіў шматдзетны бацька – сваяк Петруся Броўкі

1
У Наваполацку пад пераслед трапіў шматдзетны бацька – сваяк Петруся Броўкі

Яўгена Шалгуна судзілі за «экстрэмізм».

Шматдзетнага бацьку з Наваполацка Яўгена Шалгуна, далёкага сваяка беларускага пісьменніка Петруся Броўкі, судзілі за «экстрэмізм» паводле адміністрацыйнага артыкула, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!».

Імя шматдзетнага бацькі з Наваполацка Яўгена Шалгуна фігуравала 15 жніўня ў раскладзе гарадскога суда – яму ставілі ў віну ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Суддзёй выступала Зінаіда Балаболава, якая пастанова прынятая ў справе – не паведамляецца.

Муж і жонка Шалгуны – супрацоўнікі Наваполацкай ЦЭЦ. Яўген два гады таму працаваў там слесарам рамонту парагазатурбіннага абсталявання цэха цэнтралізаванага рамонту. Ягоная жонка Наталля была загадчыцай харчовай вытворчасцю.

Паводле звестак праваабаронцаў, бабуля Яўгена – траюрадная сястра класіка беларускай літаратуры Петруся Броўкі.

У 2022 годзе сям'я Шалгуноў была сярод фіналістаў гарадскога агляду-конкурсу «Найлепшая шматдзетная сям'я».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках