28 верасня 2024, Субота, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік ЗША: Курская аперацыя створыць лагістычную дылему для РФ

2
Палкоўнік ЗША: Курская аперацыя створыць лагістычную дылему для РФ
ФОТА: AP

Разбурэнне Сіламі абароны Украіны лагістыкі ворага асабліва важна ў расейска-ўкраінскай вайне.

Аперацыя ўкраінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці можа стварыць лагістычную дылему для Расеі праз захоп або разбурэнне яе ключавой транспартнай інфраструктуры, між іншым дарог і чыгунак.

Такое меркаванне liga.net выказаў палкоўнік войска ЗША ў адстаўцы, прафесар Вайсковага каледжа войска ЗША Роберт Гамільтон.

З ягоных слоў, разбурэнне Сіламі абароны Украіны лагістыкі ворага асабліва важнае, бо расейская вайсковая сістэма матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння вельмі залежыць ад чыгунак.

Акрамя таго, украінскі наступ аблегчыць сітуацыю ў памежных украінскіх гарадах насупраць Курскай вобласці, па якіх б'е Расея, уважае палкоўнік войска ЗША.

Гамільтан адзначае, што паспяховая аперацыя Украіны - «сур'ёзны ўдар па рэпутацыі Крамля», яна падрывае яго спробы паказаць уварванне ва Украіну як бяспечнае для цывільных расейцаў.

Захопленыя Украінай тэрыторыі, магчыма, будуць вернутыя Расеі, але магчымай цаной для Масквы стане вяртанне акупаваных украінскіх зямель, уважае ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках