5 кастрычнiка 2024, Субота, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стывен Фрай рассмяшыў Зяленскага анекдотам пра Пуціна і Мядзведзева

7
Стывен Фрай рассмяшыў Зяленскага анекдотам пра Пуціна і Мядзведзева

Раней жарт гучаў толькі на падпольным стэндапе.

Вядомы брытанскі актор і комік Стывен Фрай падчас свайго візіту ў Кіеў амаль год таму пабываў у кабінеце прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Гумарыст падзяліўся з палітыкам анекдотам, які да гэтага расказваў на падпольным стэндапе.

Жарт пра расейскіх вайсковых злачынцаў Уладзіміра Пуціна і Дзмітрыя Мядзведзева рассмяшыў і лідара ўкраінцаў. Фрагмент можна знайсці ў дакументальным фільме Фрая аб паездцы ва Украіну.

«Калі б Пуцін і Мядзведзеў упалі, хто б першым стукнуўся аб зямлю? Вы ведаеце?» – спытаў ва ўкраінца Стывен Фрай.

Прэзідэнт адказаў, што не ведае, таму артыст прадоўжыў, выкарыстоўваючы нецэнзурную лаянку: «Каму не пляваць?».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках