5 кастрычнiка 2024, Субота, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Даражэйшая за каўбасу з мяса, няхай самі ядуць!»

14
«Даражэйшая за каўбасу з мяса, няхай самі ядуць!»

Шакаладная каўбаса ад айчыннага вытворцы абурыла беларусаў.

Блогер Какабай апублікаваў у TikTok ролік, у якім паказаў шакаладную каўбасу з печывам і какосам ад ваўкавыскага вытворцы «Беллакт» і распавёў, колькі каштуе і дзе прадаецца. Большая частка каментатараў абурылася цэннікам на тавар.

«Маленькая дзіцячая «беллактаўская» каўбаса з шакаладу з какосам. 300 грамаў - 8,54 рубля. Пахне смачна печывам і какосам», - адзначыў блогер.

Пасля першага разрэзу прадукту ён убачыў мала печыва і хацеў абурыцца, аднак потым знайшоў больш і супакоіўся. «Проста смак дзяцінства. Думаю, што трэба працягваць тэматыку гэтай каўбасы», - сказаў беларус. І прапанаваў вытворцу падумаць над дадаткамі «салёная карамель» і «салёнае печыва» ў каўбасу.

Набыў жа блогер яе ў гіпермаркеце «Гіпа» ў Менску.

@kokobyy Новинка - кокосовая колбаса! ❓Кто уже тестил её? #кокобай #минск #колбаса #новинка #8кокобаев ♬ оригинальный звук - Кокобай

«4,60 ёй цана. Максімум. Адкуль 8,5, не зразумела», - напісаў адзін з каментатараў.

«Чаму так дорага?» - спытала другая. Ёй адказалі, што, магчыма, справа ў якасным складзе.

Беларусам прапанавалі купляць шакалад, цукеркі і батончыкі са скідкай да 40% увесь жнівень. Дзе на акцыі 56 прысмакаў?

Яшчэ адна карыстальніца TikTok распавяла, што за гэтую суму прыгатавала дзецям кіло такой каўбасы.

«За адзін кілаграм - прыкладна 30 рублёў? За 30 рублёў чатыры кіло зраблю. Няхай самі ядуць 300 грамаў за 8,54 рубля. Даражэйшая за каўбасу з мяса! - абурылася яшчэ адна каментатарка.

«Пірожнае «Бульба» запіхнулі ў тубу… Вынайшлі ровар», — заўважыла іншая.

«Кошт рэальна нізкі, кіло цукерак колькі каштуе?» - напісала трэцяя.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках