«Куды ўцякаць? Нікуды! У Антарктыку»
6- 3.08.2024, 11:40
- 13,386
Паніку расейцаў у момант удару па аэрадроме «Марозаўск» паказалі на відэа.
У ноч на 3 жніўня дзясяткі ўдарных дронаў атакавалі вайсковы аэрадром «Марозаўск» у Растоўскай вобласці РФ. На аб'екце грымелі моцныя выбухі, пачаліся пажары.
Губернатар Растоўскай вобласці паведаміў аб «масаваным нападзе БПЛА». Ён пацвердзіў, што ўдар быў паспяховы, бо пашкоджанні, паводле яго звестак, атрымалі «шэраг складскіх аб'ектаў у Каменскім і Марозаўскім раёнах». У Марозаўску пад удар трапіў аднайменны аэрадром ПКС РФ, які актыўна задзейнічаны ў агрэсіі супраць Украіны.
Відавочцы назіралі там наймацнейшыя пажары. Агнём быў ахоплены амаль увесь вайсковы аб'ект. Як мяркуецца, там былі знішчаныя склады з авіяцыйнымі боепрыпасамі і палівам.
У Сетцы з'явілася некалькі уражальных відэа, знятых відавочцамі.
«Куды ўцякаць? Нікуды! У Антарктыку», - скардзіліся мясцовыя жыхары за кадрам.