Расейскую Z-спартоўку напаткала карма на Алімпіядзе ў Парыжы
15- 3.08.2024, 14:03
- 42,102
«Галоўная медальная надзея» РФ заплакала.
Тытулаваная расейская скакуха на батуце Анжэла Бладцава сенсацыйна засталася без медалёў Алімпіяды-2024 у Парыжы. 19-гадовая ўраджэнка Санкт-Пецярбурга, якую называлі «галоўнай медальнай надзеяй Расеі» на Гульнях у Парыжы, фінішавала толькі 5-й.
Даведаўшыся свой вынік, расейка не змагла стрымаць эмоцый, піша obozrevatel.com.
У каментары свайго выступу Анжэла расплакалася, заявіўшы, што ёй сорамна глядзець яго ў паўторы.
У 2016-м Анжэла перамагла на чэмпіянаце Расеі ў камандным першынстве. З 2017-га тры гады запар перамагала на сусветных чэмпіянатах на моладзевым узроўні. У 2023 годзе Анжэла перамагла на дарослым Кубку свету ў скачках на батуце.
У чэмпіянаце Расеі Бладцава некалькі разоў выступала на фоне плакатаў, якія падтрымліваюць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.
Акрамя таго, яна рэпосціла допісы, звязаныя з сімволікай «Z».