5 кастрычнiка 2024, Субота, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

15 дронаў ГУР атакавалі хаб у Растоўскай вобласці РФ, які забяспечвае гаручым акупантаў на Данбасе

3
15 дронаў ГУР атакавалі хаб у Растоўскай вобласці РФ, які забяспечвае гаручым акупантаў на Данбасе

Новыя падрабязнасці масаванага нападу на камбінат «Атлас».

У Растоўскай вобласці РФ украінскія дроны атакавалі склад гаруча-змазачных матэрыялаў, з якога забяспечвалі акупантаў на Данбасе.

Аб'ект быў атакаваны на тэрыторыі камбіната «Атлас» управы Федэральнага агенцтва дзяржаўных рэзерваў Расеі паблізу населенага пункта Каменска-Шахцінскага.

Паражэнне аб'екта адбылося з дапамогай 15 БПЛА тыпу Obsidian праекта Nayan. Аб гэтым OBOZ.UA паведамілі праінфармаваныя крыніцы.

Крыніцы ва ўкраінскай выведцы заявілі, што склад ГЗМ паблізу населенага пункта Каменска-Шахцінскага забяспечваў пастаўкі паліва ў інтарэсах воінскіх часцей і падраздзяленняў Расеі, якія дыслакуюцца на часова акупаванай тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей.

Паводле папярэдніх звестак, паўтара дзясятка дронаў атакавалі некалькі рэзервуараў з ГЗМ. У выніку трапляння дронаў-камікадзэ на тэрыторыі базы пачаўся пажар. На раніцу 3 жніўня пажар на камбінаце працягваецца, што пацвярджаецца вялікай колькасцю відэа і фота публікацыі ў сацыяльных сетках. Падрабязныя вынікі аперацыі высвятляюцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках