Войскі РФ ушчыльную падышлі да Тарэцка
18- 3.08.2024, 13:46
- 10,224
Можа ўзнікнуць рызыка аблогі падраздзяленняў УСУ.
Акупацыйныя войскі Расеі ўшчыльную падышлі да Тарэцка. Вораг зафіксаваны ў сяле Залізным, якое за 100 метраў ад горада.
Як паведамляюць аналітыкі DeepState, лінія сутыкнення ўдакладняецца. Аднак расейцы ўжо могуць спрабаваць заходзіць у Тарэцк.
Зрэшты, супраціўнік зафіксаваны ў вёсцы Залізным. На гэтым адрэзку па варожых сілах ужо працуе ўкраінскі батальён беспілотных сістэм VORON.
«Лінія баявога сутыкнення ўдакладняецца, але вораг адназначна мае тактычныя поспехі і ўжо можа спрабаваць заходзіць у Тарэцк», – падкрэслілі ў DeepState.
Бітва за Тарэцк
Акупанты спрабуюць стварыць умовы для акружэння байцоў УСУ пад Тарэцкам, мяркуе вайсковы аналітык Bild Юльян Рэпке. З яго слоў, вораг наступае на Тарэцк з захаду праз Залізное і Північнае, а таксама з поўдня праз Нью-Ёрк. Можа ўзнікнуць сітуацыя, у рамках якой украінскім войскам трэба будзе адысці са сваіх пазіцый.
Бітва за Тарэцк - пытанне часу, лічаць у DeepState. Баі ідуць на подступах да Тарэцка. Рызыкі акружэння ўкраінскіх войскаў сапраўды могуць узнікнуць.
ВСУ стрымліваюць наступленне акупантаў на Тарэцк і трымаюць горад пад сваім кантролем, сказалі ў Тарэцкай ваеннай адміністрацыі. Украінскія войскі працуюць над тым, каб збіць наступальны імпульс ворага.
PATREON
Падтрымайце сайт