Байцы СБУ спалілі расейскі «Сонцапёк» на Запарожскім кірунку
3- 3.08.2024, 15:17
- 3,476
Відэафакт.
Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны (СБУ) спалілі цяжкую агнямётную сістэму ТГС-1А «Сонцапёк».
Пра гэта паведамляе СБУ.
«Паспяховую працу па знішчэнні цяжкай агнямётнай сістэмы ТГС-1А «Сонцапёк», якая з'яўляецца гонарам расейскага ВПК і рэдкай цэллю на фронце, нашы ваяры правялі на Запарожскім кірунку», - гаворыцца ў паведамленні
Падчас выведкі праваахоўнікі зафіксавалі пазіцыю сістэмы, якая была абсталяваная поўным боекамплектам і гатовая да нанясення ўдару.
«Пасля яркага феерверку экіпаж знік разам з усёй устаноўкай», - канстатавалі ў СБУ.