Падзенне «Газпрама»: што адбываецца з расейскім газавым манапалістам
4- 3.08.2024, 15:48
- 4,602
Страты кампаніі выраслі ўдвая.
Страты «Газпрама» за паўгода выраслі амаль удвая. Такі спад расейскай газавай манаполіі ў асноўным абумоўлены скарачэннем паставак газу еўрапейцам, мяркуюць аналітыкі. У 2023 годзе «Газпрам» скараціў пастаўкі прыроднага газу ў Еўропу больш чым напалову - да 28 млрд кубаметраў, паведамляе Freeдом..
Чыстая страта газавага манапаліста РФ у першым паўгоддзі 2024 года склала больш за 480 млрд рублёў. Гэта амаль удвая больш, чым за аналагічны леташні перыяд, як пішуць расейскія СМІ са спасылкай на справаздачнасць кампаніі.
«Уся заходне-еўрапейская структура «Газпрама» - усе гэтыя працягнутыя трубы - сталі глыбока стратнымі. Цяпер у іх ёсць усяго два варыянты. Першы - будаваць газахімічныя комплексы і развіваць тыя, якія ў іх ёсць. І другі варыянт - газіфікаваць вёскі і гарады Расеі. І першае, і другое патрабуе вялізных грашовых укладанняў. Таму транзіт праз Украіну для «Газпрама» жыццёва важны», - пракаментаваў намеснік дырэктара Асацыяцыі энэргетычных і прыродных рэсурсаў Украіны Андрэй Закрэўскі.
На думку экспертаў, галоўныя прычыны рэкорднай страты расейскага газавага манапаліста - значнае скарачэнне, на 56% у параўнанні з 2022 годам, паставак газу ў краіны Еўразвязу праз уварванне Расеі ва Украіну. А таксама - павелічэнне фінансавай нагрузкі на кампанію праз дадатковае падвышэнне падатку на здабычу карысных выкапняў.
Памяншэнне паставак па трубаправодах РФ хоча кампенсаваць звадкаваным прыродным газам (ЗПГ), які пастаўляецца марскім шляхам. У 2023-м Расея экспартавала 33 млн тон ЗПГ, да 2027-га плануе павялічыць пастаўкі да 56 млн тон. Але гэта наўрад ці ўдасца, бо ў лістападзе 2023 года ЗША ўвялі абмежаванні для шэрагу кампаній і суднаў, якія маюць дачыненне да расейскіх ЗПГ-праектаў.
- У «Газпрама» зараз падтрымка ідзе толькі за кошт спажыўцоў, якія ўжо пачынаюць паднімаць кошты за камунальныя паслугі: за цёплую ваду і гэтак далей. А гэта - сацыяльны бунт. І зразумела, чаму стала дорага. Таму што няма кампенсатарных механізмаў, калі ты прадаваў за мяжу нешта дорага, а сваім васалам і рабам унутры краіны танна спускаў гэты газ, - растлумачыў Андрэй Закрэўскі.
У 14-м санкцыйным пакеце Еўразвяз забараніў выкарыстоўваць аб'екты ЕЗ для перавалкі расейскага звадкаванага прыроднага газу ў трэція краіны. Аналітыкі сцвярджаюць, што гэта не зможа нанесці поўны ўдар па галіне, але значна знізіць даходы, якія Расея атрымлівае ад продажу і транспартавання ЗПГ.
«Гэта ахоплівае як перавалку з судна на судна, так і перавозку на бераг, а таксама аперацыі па перагрузцы, і не ўплывае на імпарт, а толькі на рээкспарт у трэція краіны праз ЕЗ. Еўрапейская камісія будзе кантраляваць выкананне гэтай пастановы і можа прапанаваць змякчальныя захады ў выпадку неабходнасці. Акрамя таго, ЕЗ забароніць новыя інвестыцыі, а таксама тавары, тэхналогій і паслугі для заканчэння праектаў ЗПГ, такіх як Arctic LNG 2 і Murmansk LNG. Уводзяцца абмежаванні на імпарт расейскага ЗПГ праз тэрміналы ЕЗ, не падлучаныя да сістэмы прыроднага газу», - гаворыцца на сайце Рады Еўрапейскага Звязу.
Міністры фінансаў васьмі краін ЕЗ заявілі, што заходнія санкцыі ўдарылі па вайсковай машыне Крамля. Яны заклікаюць узмацніць ціск на рэжым Пуціна. Калонку падпісалі міністры фінансаў і эканомікі Швэцыі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў і Польшчы.
«Напрыклад, неабходна ўзмацніць кантроль над захаваннем верхняй мяжы кошту расейскай сырой нафты, бо ўсё яшчэ працягваецца гандаль звыш верхняй мяжы 60 даляраў за барэль. Таксама важна ўвесці люстраныя санкцыі супраць Беларусі і ўзмацніць ціск на іншых галоўных суўдзельнікаў абыходу санкцый ва Усходняй Азіі і на Блізкім Усходзе», - піша The Guardian.
Пасля выцяснення з еўрапейскага рынку Масква ўскладала вялікія спадзяванні на Пекін. Кітай імпартуе блізу 23 млрд кубаметраў газу штогод. Але гэта толькі дзявятая частка даваеннага расейскага экспарту ў Еўропу. Крэмль актыўна вядзе перамовы аб павелічэнні паставак, але КНР не зацікаўленая выдзяляць занадта вялікую долю свайго рынку Расеі. Таксама Кітай намагае на зніжэнні цаны, нягледзячы на тое, што яна ўжо і так на траціну ніжэйшая за еўрапейскую. Акрамя гэтага, Расея нарошчвае газавае супрацоўніцтва з Іранам для далейшага экспарту ў Індыю і Пакістан, але эксперты сцвярджаюць, што вялікай выгады ад гэтага Крэмль не атрымае.