Вайсковец назваў зброю, якая паставіць кропку на ракетаносьбітах РФ у Чорным моры
- 3.08.2024, 16:05
- 7,326
Тады можна будзе гаварыць пра перамогу над расейскім ЧФ.
Украіна дасягнула значных поспехаў у барацьбе супраць Чарнаморскага флоту РФ, аднак пра поўную і безумоўную перамогу гаварыць рана, пакуль у Чорным моры ёсць расейскія ракетаносьбіты.
Ветэран вайны, украінскі грамадскі актывіст Алег Сімароз расказаў у інтэрв'ю оboz.ua, якая зброя дапаможа УСУ канчаткова ад іх пазбавіцца.
Так, ён адзначыў, што калі гаварыць пра ATACMS, то ў іх крыху іншыя задачы – яны не распрацоўваліся для патаплення караблёў. У той самы час украінская ракета «Нептун» распрацоўвалася менавіта пад гэтыя задачы.
«Вядома, тут нам дапамогуць новыя сучасныя БПЛА, але насамрэч у моры яны не такія эфектыўныя, таму што ў моры іх лёгка заўважыць. Але яшчэ пачынаючы з крэйсера “Масква” ў моры сябе лепш за ўсё зарэкамендавалі кіраваныя крылатыя ракеты, якія могуць манеўраваць», – расказаў ён, адзначыўшы, што развіваючы праграму ракетаў «Нептун», Украіна можа закрываць гэтыя пытанні
Акрамя таго, ён зазначыў, што для такіх задачаў вельмі добра падыходзяць самалёты, напрыклад F-16.
«Гэты самалёт можа несці цэлую разнастайнасць ракетаў, зусім розных – малой, сярэдняй і вялікай далёкасці, і супрацькарабельных, і манеўравальных і г.д… Калі ўдала ўжыць F-16, выходзіць дзесьці з Адэскай вобласці ў акваторыю Чорнага мора і там адстрэльвацца якаснымі заходнімі кіраванымі ракетамі – а ў іх ёсць мадыфікацыі ракетаў, распрацаваныя менавіта супраць караблёў, – я думаю, мы зможам значна аслабіць расейскія ракетаносьбіты», – расказаў ён.
У той самы час, гэта не будзе проста, адзначыў ён, бо расейцы не выкарыстоўваюць ракетаносьбіты сярэдняй або малой дыстанцыі і імкнуцца не падыходзіць да ўкраінскай тэрыторыі.
Ён мяркуе, што толькі калі ў акваторыі Чорнага мора не будзе расейскіх караблёў-ракетаносьбітаў, можна будзе гаварыць пра перамогу над ЧФ РФ.
У той самы час, адзначыў Сімароз, беручы да ўвагі магчымасці Украіны і даволі сціплае супрацькарабельнае ўзбраенне і маючы на ўвазе, які менавіта ўдар нанесены па Чарнаморскім флоце, можна дакладна гаварыць пра сур'ёзныя поспехі ў барацьбе з флотам РФ.
– Я назваў бы гэтую кампанію адной з самых паспяховых кампаній УСУ падчас поўнамаштабнага ўварвання, – падкрэсліў ён.