5 кастрычнiка 2024, Субота, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Індэксе злачыннасці Беларусь увайшла ў тройку найгоршых краінаў Еўропы

24
У Індэксе злачыннасці Беларусь увайшла ў тройку найгоршых краінаў Еўропы

У краінаў-суседак паказнікі лепшыя.

Беларусь заняла 54 месца ў Індэксе злачыннасці (Crime Index) 2024 года паводле версіі Numbeo з паказнікам 50,6 бала. Гэта ставіць нашу краіну ў лік мала бяспечных краінаў Еўропы, падкрэслівае «Люстэрка».

Crime Index фармуецца на аснове апытанняў карыстальнікаў сайта за апошнія 36 месяцаў і бярэ да ўвагі ўспрыманне ўзроўню злачыннасці, адчування бяспекі і ацэнкі розных відаў злачынстваў. Краіны ацэньваюць паводле шкалы ад 0 да 100. Ацэнка ніжэй за 20 адпавядае краіне з вельмі нізкім узроўнем злачыннасці, ад 20 да 40 – нізкім, ад 40 да 60 – сярэднім, ад 60 да 80 – высокім, а вышэй за 80 – вельмі высокім.

У рэйтынгу 2024 года Беларусь апынулася на 54 радку паводле ўзроўню злачыннасці са 146 краінаў з паказнікам злачыннасці 50,6. Паводле адчування бяспекі краіна набрала 49,4 бала. Сярод дзяржаваў Еўропы горшая пазіцыя толькі ў Францыі (55,3 бала). У тройку еўрапейскіх краінаў, якія аказаліся найбольш небяспечнымі, увайшла таксама Бельгія (49,7 бала і 57-е месца).

За некалькі гадоў становішча Беларусі ў гэтым рэйтынгу заўважна пагоршылася. У 2020 годзе Беларусь была, наадварот, сярод найбольш бяспечных у гэтым плане краінаў Еўропы, з індэксам злачыннасці 24,99 бала. Аднак у 2021 годзе гэты паказнік рэзка вырас да 60,27 бала. А цяпер, як відаць, паступова зніжаецца.

Сярод суседніх краінаў Украіна набрала 46,8 бала, Расея – 38,9 бала, Латвія – 37,3 бала, Літва – 32,5 бала, а Польшча – 29,1 бала.

Самымі небяспечнымі краінамі свету ў 2024 годзе сталі Венесуэла (80,9 бала), Папуа-Новая Гвінея (80,1 бала) і Гаіці (78,7 бала), якая зрушыла Афганістан з трэцяга месца.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках