На МКАД з'явіцца яшчэ адна развязка
2- 3.08.2024, 17:03
- 7,044
Стала вядома, дзе менавіта.
З'езд з МКАД да «Паўночнага Берагу» і заезд з комплексу на кальцавую хочуць пабудаваць у Менску. Паводле плану новая развязка будзе весці да прадаўжэння вул. Л. Карастаянавай.
Пра гэта паведамляюць «Менск-Навіны» са спасылкай на «Гардарбуд»: чакаецца, што працы пачнуць увосень.
Нагадаем: «Паўночны Бераг» узводзіцца ў межах МКАД – пр. Пераможцаў – вул. Арлоўскай – Цнянскага вадасховішча. Да 2027 года тут плануюць пабудаваць амаль мільён квадратных метраў жылля, да 2040-га – яшчэ 4,4 млн «квадратаў».