9 верасня 2024, панядзелак, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Знішчылі сотні самалётаў»: Зяленскі апублікаваў ролік, прысвечаны Паветраным сілам УСУ

«Знішчылі сотні самалётаў»: Зяленскі апублікаваў ролік, прысвечаны Паветраным сілам УСУ

Да віншаванняў далучыўся і галоўны камандзір УСУ Аляксандр Сырскі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў нядзелю, 4 жніўня, павіншаваў вайскоўцаў Паветраных сілаў УСУ з іх прафесійным святам.

З гэтай нагоды ён апублікаваў у сябе ў сацсетках відэа, прысвечанае іх подзвігам ва ўмовах расейскай ваеннай агрэсіі.

«Украіна заўсёды будзе ўдзячная ўсім, хто штодня аддана служыць нашай дзяржаве і абараняе жыццё нашых людзей ад расейскага тэрору. Сёння мы асабліва дзякуем усім нашым абаронцам неба – украінскім ваярам Паветраных сілаў – за кожную збітую расейскую цэль, за эфектыўнасць і трапнасць. З першых дзён гэтай вайны Украіна супрацьстаіць расейскім ударам з паветра. І нашы ваяры ўжо знішчылі тысячы расейскіх ракетаў і дронаў, сотні расейскіх баявых самалётаў і гелікаптэраў. Гэта значныя вынікі. І мы робім усё, каб украінскія паветраныя сілы змаглі яшчэ больш. Дакладна змогуць! Слава нашым Паветраным сілам! Слава Украіне!» – напісаў кіраўнік дзяржавы.

Да віншаванняў далучыўся і галоўны камандзір УСУ Аляксандр Сырскі.

«У пачатку поўнамаштабнай агрэсіі расейскія акупанты былі ўпэўненыя, што першымі ракетнымі ўдарамі яны цалкам знішчылі ўкраінскія паветраныя сілы. Але абаронцы ўкраінскага неба далі захопнікам магутную бітву. Ваяры супрацьпаветранай абароны з першага дня поўнамаштабнай узброенай агрэсіі эфектыўна адбівалі ракетныя атакі. Сваімі самаадданымі прафесійнымі дзеяннямі сарвалі планы агрэсара», – адзначыў ён у сябе ў Telegram-канале.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках