16 верасня 2024, панядзелак, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мадэльеры ў Беларусі смяюцца, калі малююць новыя мадэлі»

41
«Мадэльеры ў Беларусі смяюцца, калі малююць новыя мадэлі»

Беларуска паказала летнія сукенкі ў ЦУМе і выклікала шквал эмоцый.

Беларуска апублікавала ў TikTok відэа, дзе расказала і паказала, як схадзіла па абноўкі ў цэнтральны ўнівермаг (ЦУМ) у Менску. Мяркуючы з жартаў у роліку, дзяўчына засталася незадаволеная дызайнам сукенак. Некаторыя каментатары таксама пакрытыкавалі фасон адзення, іншыя ж, наадварот, сказалі, што яно «прыгожае і сучаснае», піша telegraf.news.

Аўтар роліка прымерала розныя сукенкі. Кошт адной з іх – 200 рублёў.

«Пайду карову падаю і ў царкву схаджу», — пажартавала беларуска пасля прымеркі другой.

А вось яшчэ адна сукенка з цэтлікам 200 рублёў.

«Мне здаецца, што мадэльеры Беларусі рагочуць, калі малююць новыя мадэлі», – напісала адна каментатарка.

Почырк падобны на Balenciaga, тыя таксама рагочуць, адказалі ёй.

«Амаль усе сукенкі вельмі прыгожыя і сучасныя! Асабліва ў палоску і жоўценькая. Не нагаворвайце. Ёсць у ЦУМе што набыць», – выказала іншае меркаванне карыстальніца TikTok. Аўтар відэа адказала, што жоўтае «сімпатычнае», але ў ім горача.

«Цікава, кіраўніца лёгпраму ведае пра свой тавар хоць што-небудзь?» – пацікавілася яшчэ адна каментатарка.

@dysechka.moroz

♬ оригинальный звук - DaryaMoroz

Іншая заўважыла, што на сукенках два антыкрадзежныя датчыкі і задалася пытаннем, ці крадуць «такую прыгажосць».

Хтосьці ж абураўся высокім коштам. «Адкуль яны ўзялі, што менавіта такі кошт павінен быць?» – спытала карыстальніца TikTok.

«З ухілам для працы ў сельгасе», – выказалася пра чорную сукенку ў кветачку іншая.

«Як пагляджу на мадэлі адзення і кошты іх, то адразу з хваляваннем пашыю самастойна што-небудзь», – падзялілася трэцяя.

«Прабабулю ў такой хавалі», – напісаў яшчэ адзін карыстальнік TikTok, не паказаўшы, пра якую сукенку гаворка.

Іншая каментатарка сказала, што «ўсе сукенкі вельмі прыгожыя».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках