УСУ ўпершыню паказалі на відэа запуск ракетаў Storm Shadow па цэлях у Крыме
10- 4.08.2024, 15:35
- 19,072
Унікальныя кадры.
У паветраных сілах Узброеных сілаў Украіны ўпершыню апублікавалі відэа запуску ракетаў Storm Shadow па цэлях у акупаваным Крыме.
Ролік 4 жніўня, у Дзень Паветраных сілаў, апублікаваў камандзір УС Мікалай Аляшчук у афіцыйным Telegram-канале. Ён зазначыў, што абаронцы ўкраінскага неба нямала зрабілі для таго, каб даваць адпор агрэсару ў паветры.
«“Перамога на зямлі – куецца ў небе!" З такім лозунгам я звяртаўся да камандзіраў паветраных сілаў краінаў NATO год таму, заклікаючы калегаў стварыць трывалую авіяцыйную кааліцыю. Пра закрытае неба над Украінай і неабходнасць узмацнення ўкраінскай супрацьпаветранай абароны гаварылі з партнёрамі яшчэ напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання, бо ўсе разумелі, наколькі важна трымаць неба чыстым. Таму мы распачалі нямала падрыхтоўчых захадаў, каб вытрымаць удар і даць годны адпор паветранаму нападу ворага», – расказаў Аляшчук.