20 верасня 2024, Пятніца, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бураціі прарвала дамбу: Пачалася паніка

27
У Бураціі прарвала дамбу: Пачалася паніка

Расейцы абвясцілі надзвычайную сітуацыю.

Расейскі рэгіён Буратыя часткова затапіла праз прарыў дамбы. Расейскія чыноўнікі абвясцілі надзвычайную сітуацыю.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка Бураціі Аляксея Цыдзенава ў Telegram.

Вядома, што ў Бураціі адбылася маштабная паводка. Праз вялікую колькасць вады прарвала Ханхалойскую дамбу ў Мухаршыбірскім раёне.

Паводле словаў кіраўніка Бураціі, затопленыя два адрэзкі федэральнай трасы «Улан-Удэ – Чыта», рух перакрыты. Праз пад'ём узроўню вады ў рэках размытыя тры масты.

Так званы ўрад Бураціі заявіў, што былі затопленыя дамы, ахвяраў і пацярпелых нібыта няма. У Расеі сцвярджаюць, што эвакуявалі больш за 100 чалавек.

У затопленых раёнах быў абвешчаны рэжым надзвычайнай сітуацыі рэгіянальнага характару.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках