20 верасня 2024, Пятніца, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі прызналі знішчэнне баявой авіяцыі на аэрадроме «Марозаўск»

1
У Расеі прызналі знішчэнне баявой авіяцыі на аэрадроме «Марозаўск»
КАЛАЖ: 24TV.UA

Як мінімум 18 дронаў дасягнулі цэлі.

З прычыны нападу УСУ на аэрадром «Марозаўск» 559-га гвардзейскага бамбавальнага палка ПКС РФ у ноч на 3 жніўня мінімум 18 дронаў дасягнулі цэлі. Ёсць знішчаная баявая авіяцыя, піша расейскі OSINT-паблік «Дасье шпіёна».

Расейцамі пацверджанае знішчэнне Су-34, склада з авіяцыйным узбраеннем.

Акрамя таго, паблік піша пра нанясенне ўдару па пункце кіравання палёту, але замоўчвае пра ступень паразы аб'екта.

Таксама нібыта «нязначна» пацярпела інжынернае абсталяванне аэрадрома.

З гэтага ўсяго расейцы зрабілі высновы, што ўкраінскія вайскоўцы мадэрнізавалі ўдарныя беспілотнікі, зрабіўшы іх больш устойлівымі да расейскіх сродкаў РЭБ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках