Скандал у Расеі: Заява прапагандысткі ў эфіры Салаўёва ўвяла ў ступар Z-каналы
8- 4.08.2024, 14:14
- 42,282
Гаворка ішла пра ўкраінскае войска.
Расейская Z-прапагандыстка Юлія Віцязева ў прамым эфіры «Салаўёў-Live» запатрабавала спыніць дыскрэдытацыю ўкраінскага войска.
Яна заявіла, што неабходна караць «шваль, якая дыскрэдытуе УСУ».
На фрагмент эфіру ў сваім Telegram-канале звярнуў увагу ўкраінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі.
Такім чынам, фактычна Віцязева запатрабавала пакараць сябе і сваіх калегаў. Верагодна, прапагандыстка памылілася і агаварылася, аднак памылка падчас прамога эфіру можа ёй дорага каштаваць.
Відэа ўжо панеслі тыражаваць Z-каналы. Ёй прыгадалі, што яна нарадзілася ў Адэсе.
«Віцязева стала апраўдвацца, што выпадкова агаварылася, але ўзровень нянавісці ўсіх да ўсіх у РФ такі, што там гатовыя таптаць і праклінаць нават за падобную агаворку», – дадае Казанскі.
Нагадаем, напярэдадні аналагічным чынам расейцы накінуліся на ваенблогера Падаляку, які павіншаваў расейскіх ваенных з днём ПДВ фатаграфіяй украінскага дэсантніка з гербам Украіны на берэце.