У Марыюпалі ўспыхнуў маштабны пажар у раёне новай ваеннай базы РФ
1- 4.08.2024, 14:35
- 4,944
Над горадам узняўся высокі слуп чорнага дыму.
У акупаваным Марыюпалі днём 4 жніўня ўспыхнуў пажар у раёне ваеннай базы акупантаў, уладкаванай паблізу «Холадакамбіната». Над горадам узняўся высокі слуп чорнага дыму.
Пра гэта паведаміў дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка. «Навіна проста агонь! Марыюпальскі супраціў паведамляе пра нечаканы пажар у месцы новай ваеннай базы ў раёне Холадакамбіната», – напісаў ён у сваім Telegram-канале.
Чыноўнік дадаў, што пакуль «без дэталяў», але «яны прыгожыя».
Так, пажар назірае ўвесь горад. Дэтанацыі і выбухаў пакуль не было, «але рус*я хуценька выязджае».