Як правільна ёсць кавуны і дыні: Дзіўныя факты
7- 4.08.2024, 15:18
- 10,778
Медыкі назвалі прадукты, з якімі іх лепш не спалучаць.
Лета заўсёды асацыюецца з сакавітым кавуном і духмянай дыняй. Аднак не ўсе ведаюць, што спалучэнне некаторых прадуктаў з гэтым ласункам можа выклікаць пэўныя праблемы і дыскамфорт, асабліва ў людзей з праблемамі ЖКТ. Таму, каб атрымліваць асалоду ад смаку кавуна і дыні без наступстваў, важна ведаць, з якімі прадуктамі яны несумяшчальныя.
Медыкі расказалі пра прадукты, з якімі не рэкамендуецца ўжываць кавун і дыню.
З чым не трэба спалучаць кавун і дыню
Нельга спалучаць кавун і дыню з малочнымі, кісламалочнымі прадуктамі, напрыклад з некаторымі сырамі, як брынза і фета, а таксама з авечым і казіным сырам, паколькі гэта можа выклікаць пякотку, уздуцце або цяжар у жываце, слабільны эфект.
Эксперты папярэджваюць, што спалучэнне кавуна і дыні з хлебам, кашамі можа запаволіць працэс стрававання і выклікаць праблемы са здароўем.
Лепш не сумяшчаць гэтую садавіну са спіртнымі напоямі – атрымаеце той самы эфект доўгай нястраўнасці.
Вельмі непажадана есці кавуны і дыні да або пасля смажаных, тлустых і салёных прадуктаў, яек, мяса, рыбы.
Чаму гэта адбываецца, чаму дыню і кавун лепей спажываць асобна ад іншых прадуктаў?
З аднаго боку – дыня вельмі карысная, у ёй шмат жалеза, калію і вітаміну С. Яе можна ўжываць пры наяўнасці захворванняў печані і сардэчна-сасудзістай сістэмы. Кавун з'яўляецца крыніцай вітаміну А, які спрыяе выпрацоўцы калагену і эластыну, у ім утрымліваюцца антыаксіданты, ужыванне кавуна дадатна адбіваецца на працы сэрца, цягліцавай сістэмы. Перавагай абодвух пладоў ёсць тое, што яны ўтрымліваюць мала калорый.
Але і кавун, і дыня доўга не затрымліваюцца ў страўніку, знаходзяцца там лічаныя хвіліны, а потым амаль адразу трапляюць у кішачнік. І калі з'есці іх разам з іншымі прадуктамі, спалучаючы, напрыклад, з мясам, то пачнуцца працэсы закісання і гніення.
Як лепш ужываць кавун і дыню
Эксперты раяць ужываць гэтую садавіну асобна, дазваляючы арганізму належным чынам іх ператраўляць. Лепш ужываць іх за некалькі гадзінаў да або пасля ежы.
Ужываць дыню ці кавун лепш пасярод дня, калі страўнік найболей актыўны.