16 верасня 2024, панядзелак, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жагнаем адно аднаго, калі выходзім з дому»

30
«Жагнаем адно аднаго, калі выходзім з дому»

Расейка з Шабекіна заплакала, гаворачы пра пуцінскую «СВА».

Жыхарка расейскага памежнага горада Шабекіна (Белгарадская вобласць) Юлія Марчанка запісала зварот, у якім паскардзілася на наступствы «СВА», паведамляе dialog.ua.

Расейка паскардзілася на моцныя абстрэлы горада. Яна сцвярджае, што ўлады РФ іх не чуюць. У ходзе свайго маналогу жанчына заплакала.

«Страшна, вельмі страшна жыць… Горад абстрэльваецца кожны дзень… У нас ёсць вуліцы, па якіх людзі проста не ездзяць, аб'язджаюць гэты раён. Шмат хто кажа: “Дарога смерці, мы не едзем у гэты раён”... Бяспечных месцаў няма ў Шабекіне... Пры кожным абстрэле бяжым у склеп, сядзім там... Так мы жывем ужо два гады. Хацелася б, каб нас пачулі... Жагнаем адно аднаго, калі выходзім з дому. Спадзявацца няма на каго і няма на што, толькі на Бога. Страшна дзяцей адпускаць (на вуліцу)... Пляжы пустыя, дзіцячыя пляцоўкі проста зараслі травой... Гэтага проста не павінна быць у наш час! Дзеля чаго ўсё гэта?» – абурылася жыхарка Шабекіна.

Яна скардзіцца, што мясцовыя ўлады замест таго, каб абараніць горад ад абстрэлаў, саджаюць клумбы і займаюцца іншым глупствам. Абурыла Марчанку таксама стаўленне да іх расейскіх СМІ, якія называюць іх скаргі ІПСА і патрабуюць менш ныць.

«Мы хочам жыць як раней! Мы хочам міру», – заклікала расейка. Адзначым, што агрэсію супраць Украіны Марчанка не асудзіла. Яна сцвярджала, што расейскае войска нібыта кагосьці «абараняе» ва Украіне і скардзілася на «несправядлівасць».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках