УСУ ўсталявалі адразу некалькі рэкордаў на фронце
5- 4.08.2024, 16:41
- 20,684
Расейцы яшчэ не бачылі такіх страт.
У ліпені ўкраінскія байцы ўстанавілі некалькі рэкордаў па стратах Расеі ў вайне, паведамляе партал «Каментарыі» са спасылкай на Генштаб УСУ.
Украіна знішчыла ў ліпені 1520 артылерыйскіх сістэм, у той час як сярэднемесячны паказчык складае 537, гэта значыць у тры разы менш. Таксама ў ліпені была знішчана рэкордная колькасць беспілотнікаў - 1348 адзінак, сярэдні месячны паказчык - 432 дронаў. Трэцім рэкордам ліпеня па стратах расейскага войска стала аўтатэхніка - 2103 адзінкі, у той час як УСУ ў сярэднім знішчаюць 727 адзінак штомесяц.
Такім чынам, ліпень стаў рэкордным па стратах Расеі ў трох катэгорыях:
- Артылерыйскія сістэмы - 1520 адзінак;
- Беспілотнікі - 1348;
- Аўтатэхніка - 2103.
Акрамя таго, Украіна ўстанавіла яшчэ два высокія паказчыкі па стратах Расеі. У ліпені Украіна ліквідавала 35680 расейскіх акупантаў, што стала другім вынікам з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Найбольшыя страты асабовага складу Расеі ўкраінскія байцы нанеслі ў траўні - 38940, гэта адбылося падчас актыўнага наступу расейцаў на Харкаўскую вобласць. У чэрвені Сілы абароны знішчылі 35030 расейскіх жаўнераў, што стала трэцім паказчыкам. Сярэдняя колькасць асабовага складу РФ, што ліквідуе Украіна на вайне, складае 19316 штомесяц.
Акрамя таго, у ліпені было знішчана 265 адзінак спецтэхнікі РФ, што з'явілася другім найлепшым паказчыкам ад 24 лютага 2022 года.