ЕЗ адмовіўся прызнаваць перамогу Мадуры ў выбарах
- 5.08.2024, 9:02
- 1,602
А сем краін заклікалі абвясціць вынікі галасавання ў Венесуэле.
Еўрапейскі Звяз не прызнае перавыбранне дыктатара Нікаласа Мадуры на нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле, паколькі краіна дагэтуль не падала афіцыйныя пратаколы галасавання.
Лідары сямі краін ЕЗ заклікалі Венесуэлу прадэманстраваць "поўную празрыстасць і сумленнасць выбарчага працэсу", паведаміла выданне Euractiv.
"У справаздачах міжнародных місій у назіранні за выбарамі дакладна адзначана, што прэзідэнцкія выбары 28 ліпеня не адпавядалі міжнародным стандартам сумленнасці выбараў", - заявілі ў ЕЗ.
Рада ЕС падкрэсліла, што без апублікаваных вынікаў галасавання - выбары не могуць быць прызнаныя.
Таксама Брусэль адзначае, што кожная спроба затрымаць поўную публікацыю афіцыйных пратаколаў галасавання "толькі ставіць пад сумнеў дакладнасць афіцыйна апублікаваных вынікаў".
Лідары Францыі, Нямеччыны, Італіі, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Гішпаніі і Францыі таксама выказалі "моцную ўстурбаванаць" сітуацыяй у краіне пасля спрэчных прэзідэнцкіх выбараў.