Самазванец Мадура сабраўся ў госці да самазванца Лукашэнкі
16- 5.08.2024, 10:42
- 13,160
Чакаюць і дыктатара-мафіёзі з Нікарагуа.
Ужо ў кастрычніку-лістападзе гэтага дыктатар Нікалас Мадура, які абвясціў сябе прэзідэнтам Венесуэлы, можа прыехаць у Беларусь.
Пра гэта ў эфіры дзяржТВ заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, які нядаўна наведваў краіны Лацінскай Амерыкі.
Візіт Мадуры чакаюць "у кастрычніку-лістападзе, калі дазволіць графік" Лукашэнкі і самога Мадуры.
Таксама ў Менску чакаюць прыезду мафіёзнага дыктатара Нікарагуа Даніэля Артэгі.