Пад Шчучынам мужчына сабраў неверагодную колькасць баравікоў
9- 5.08.2024, 11:09
- 9,024
Сарваў грыбны джэк-пот усяго за 3,5 гадзіны.
Падабраць момант і адправіцца ў лес трэба ўмець. Адзін беларус — аматар ціхага палявання так і зрабіў і літаральна сарваў грыбны джэк-пот: за лічаныя гадзіны знайшоў пад Шчучынам вялізную колькасць баравікоў, піша NewGrodno.by.
Увесь ураджай - тры кошыкі і тры вялізныя мяшкі - мужчына сабраў адзін. Кажа, усяго за 3,5 гадзіны.
Дакладную лакацыю грыбнік не раскрывае. Лес, паводле ягных слоў, знаходзіцца ў Шчучынскім раёне.
Прычым на гэты раз сабраў выключна баравікі. А шмат хто казаў, што для баравікоў яшчэ ранавата.
Зрэшты, мяркуючы са справаздач у тэматычных групах у мэсэнджарах, баравікі паціху з'яўляюцца. Пад Азёрамі, напрыклад, збіраюць не толькі лісічкі, але і баравікі, чырвонагаловікі і абабкі.
У Парэчча пакуль едуць па лісічкі. Але і іншыя грыбы таксама трапляюцца.
Стае ў лесе і ягад. Чарніцы і ажына ўжо адыходзяць, але на падыходзе брусніцы.