15 кастрычнiка 2024, aўторак, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам прадаецца стылёвы дом з зонамі адпачынку

12
Пад Менскам прадаецца стылёвы дом з зонамі адпачынку

Пляц схаваны ў сасновым лесе.

Знайшлі дом, дзе сапраўды можна рэлаксаваць напоўніцу, адпачываючы на прыродзе. А ўсё таму, што размяшчаецца ён у хваёвым лесе. Так, і на самім пляцы растуць высокія дрэвы. Дом - сучасны, мінімалістычны і з экалагічным рамонтам. Тут устаноўлены панарамныя вокны, ёсць тэраса, саўна і вогнішча, піша realt.by.

Дом размяшчаецца ў вёсцы ў Жукаўцы ў Менскім раёне. Пляц знаходзіцца ў лесе, уладальнікі захавалі хваёвы ландшафт на тэрыторыі. Дом здалі ў эксплуатацыю ўжо ў 2024 годзе. За гэты час там зрабілі добры рамонт, правялі камунікацыі. Падмурак - маналітны, жалезабетонны з уцяпленнем і гідраізаляцыяй. Сцены будавалі з керамзітабетонных блокаў з уцяпленнем каменнай ватай. Дах - металадахоўка, таксама з уцяпленнем.

Плошча дома - 56,1 м ².

Планіроўка ўнутры простая і зручная: сумешчаная кухня-гасцёўня, дзве спальні і санвузел.

Інтэр'ер выкананы ў экалагічным стылі. У кухні-гасцёўні ўстаноўленае панарамнае шкленне, ёсць выхад на тэрасу. За ўтульнасць і цеплыню адказвае печ-камін.

Кухня абсталявана бытавой тэхнікай. Ролю абедзеннага стала заняла барная стойка.

Аднолькава абстаўлены дзве спальні, якія знаходзяцца на адным баку дома.

Санвузел тут сумешчаны. Вада паступае са свідравіны, каналізацыя - мясцовая, сэптык. Астуджае летам памяшканне кандыцыянер. У дом праведзены інтэрнет і відэаназіранне.

Пляц займае 20 сотак, ён абгароджаны. Паміж дрэвамі ўладальнікі зрабілі дарожкі і некалькі зон адпачынку, з вогнішчам, гамаком. Асобна стаіць лазня з купеллю. На тэрыторыі ёсць дэкаратыўнае асвятленне і прадумана ліўневая каналізацыя.

Да Жукаўкі ідзе асфальтаваная дарога. Да Менска каля 15 хвілін язды.

Кошт дома - 250 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках