Фотапастка ў Бярэзінскім запаведніку знялі рэдкі кадр
8- 5.08.2024, 15:11
- 21,420
Па-сапраўднаму вялікі поспех.
Рэдкія кадры жывёл у дзікай прыродзе знялі фотапасткі, устаноўленыя ў Бярэзінскім біясферным запаведніку, расказалі ў прыродаахоўнай установе.
Мядзведзіца адразу з чатырма медзведзянятамі патрапіла на камеру.
- Гэта рэдкі выпадак, факты з такой колькасцю мядзведзікаў у адным прыплодзе адзінкавыя ва ўсёй Беларусі, - звярнулі ўвагу спецыялісты.