«Бывае, што надгляд праходзіць крыху больш дбайна чым звычайна»
- 5.08.2024, 16:20
- 11,618
Як працуюць новаўвядзенні на беларуска-літоўскай мяжы.
У канцы мінулага тыдня з'явілася інфармацыя аб чарговых новаўвядзеннях на беларуска-літоўскай мяжы. На гэты раз яны закранулі тых, хто выязджае з Літвы.
Больш за 60 еўраў нельга?
Як паведамлялася, літоўскія мытныя службы правяраюць колькасць гатоўкі ў пасажыраў. Больш за 60 еўраў вывозіць з краіны нельга. Прадстаўнікі буйнога перавозчыка «Атлас» у сацсетках адзначылі, што забарона на экспарт банкнот у Літве ўводзілася яшчэ ў 2022 годзе, аднак падыход да гэтага быў фармальны.
У пачатку жніўня зноў з'явілася інфармацыя, што літоўскія мытнікі зазіраюць у партманэты людзей, якія выязджаюць. Нібыта нават высадзілі праз перавышэнне некалькіх пасажыраў.
Зрэшты, як паведамляюць кіроўцы аўтобусаў кампаній-партнёраў «Атласа», сур'ёзнасць праверкі на мяжы залежыць, перш за ўсё, ад змены ў літоўскім пункце пропуску. Бывае, што надгляд праходзіць крыху больш дбайна, чым звычайна. Але вось асаблівай увагі да гатоўкі не праяўляюць. Аднак, мы раім пасажырам мець на ўвазе і гэтую забарону, і абмежаванні на ўвоз у Літву тавараў з Беларусі.
Доўга стаяць?
Яшчэ адна навіна датычылася росту чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы. На літоўскім кірунку самым хуткім варыянтам застаецца пункт пропуску «Беняконі-Шальчынінкай». Аўтобусы, якія рухаюцца праз гэты КПП, укладваюцца ў расклад. А вось пункце пропуску «Каменны Лог - Меднікі» магчымыя невялікія затрымкі.
Што да польскага кірунку, то там, на жаль, часам збіраецца вялікая колькасць аўтобусаў. Праз гэта здараюцца спазненні.
Пры гэтым «Атлас» раіць пасажырам паклапаціцца аб куплі квітка загадзя. Найбольшая колькасць рэзервавання і купляў прыпадае на выхадныя дні, крыху больш свабодна - у будныя.