Алімпіец з Турцыі, які стаў героем мемаў, зрабіў Ілану Маску нечаканую прапанову
6- 5.08.2024, 16:56
- 20,322
Сетка адрэагавала новай порцыяй мемаў.
Турэцкі стралок Юсуф Дзікеч, які здабыў сярэбраны медаль на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы, запрасіў амерыканскага бізнэсоўца Ілана Маска ў Стамбул, паведамляе «ДС».
«Добры дзень, Ілан! Як Вы думаеце, ці змогуць робаты будучыні здабываць медалі на Алімпійскіх гульнях, трымаючы рукі ў кішэнях? Як наконт таго, каб абмеркаваць гэта ў Стамбуле - культурнай сталіцы, якая аб'ядноўвае кантыненты?», - напісаў Дзікеч у X.
Маск прыняў прапанову спартоўца.
«Працы заўсёды патрапяць проста ў цэль. З нецярпеннем чакаю магчымасці наведаць Стамбул - адзін з найбуйнейшых гарадоў свету», - адказаў Маск.
Карыстальнікі Сеткі ўжо публікуюць новыя мемы.
Дзікеча ўважаюць за супергероя нават на фоне іншых супергерояў.