9 кастрычнiка 2024, Серада, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Іран рыхтуецца да вайны і звярнуўся па дапамогу да Расеі

WSJ: Іран рыхтуецца да вайны і звярнуўся па дапамогу да Расеі

У Тэгеран прыбыў Шайгу.

Іран у кантэксце магчымай маштабнай вайны супраць Ізраілю звярнуўся да Расеі па дапамогу. Ён папрасіў даць сучасныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радары.

Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на іранскіх чыноўнікаў, якія знаёмыя з вайсковым планаваннем.

Як вядома, 5 жніўня экс-міністр абароны РФ Сяргей Шайгу прыбыў у Іран, дзе з ім сустрэліся новы прэзідэнт краіны Масуд Пезешкіан і камандзір іранскіх узброеных сіл, брыгадны генерал Махамад Багеры, які ўзначальвае планаванне вайсковых удараў па Ізраілі.

Лідар Ірана заявіў аб рашучасці паглыбіць стасункі з РФ як са сваім стратэгічным партнёрам.

"Расея з'яўляецца адной з краін, якія падтрымалі іранскі народ у цяжкія часы", - заявіў ён.

Пазешкіан сцвярджае, што "злачынныя дзеянні" Ізраіля ў Сектары Газа і забойства лідара ХАМАСа Ісмаіла Ханіі ў Тэгеране на мінулым тыдні "з'яўляюцца нагляднымі прыкладамі парушэння ўсіх міжнародных законаў і правілаў".

"Супольныя пазіцыі Ірана і Расеі "ў прасоўванні шматпалярнага свету, безумоўна, прывядуць да больш глабальнай бяспекі і міру", - заяўляе прэзідэнт Ірана.

Шайгу адзначыў, што Расея "гатова да паўнацэннага супрацоўніцтва з Іранам у рэгіянальных пытаннях".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках