Стаў вядомы стан дзіцяці, на якога ў Віцебску ўпала футбольная брама
7- 6.08.2024, 10:02
- 6,480
Яго перавялі ў Менск.
Школьнік, які ў панядзелак атрымаў траўму ў віцебскай СДЮШАР, пераведзены ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ў Менску. Уначы яго перавезлі з Віцебска ў сталіцу. Хлопчык застаецца ў рэанімацыі.
«На раніцу стан ацэньваецца бліжэй да сярэдняй цяжкасці, малы знаходзіцца ў прытомнасці. Праводзіцца медыкаментознае лячэнне з нагоды цяжкай чэрапна-мазгавой траўмы, пералому асновы чэрапа, удару грудной клеткі», - паведаміла сёння раніцай прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Пастанова аб пераводзе была прынятая пасля кансіліуму, які збіраўся ўчора ўвечары. Хлопчык атрымаў траўму падчас заняткаў у навучальна-спартыўнай установе “Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву “Камсамолец”. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на яго ўпала брама.