4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW расказаў, навошта Крэмль «ліквідуе» людзей Шайгу

ISW расказаў, навошта Крэмль «ліквідуе» людзей Шайгу

Арышты высокапастаўленых чыноўнікаў у Мінабароны РФ прадоўжацца.

У Расеі 5 жніўня затрымалі кіраўніка парку "Патрыёт" Міністэрства абароны Расеі Вячаслава Ахмедава і намесніка начальніка Управы інавацыйнага развіцця МА Расеі генерал-маёра Уладзіміра Шасцярова паводле падазрэння ў махлярстве ў асабліва буйных сумах. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW), паведамляе Украінская праўда.

Расейскія сілавікі паведамілі крамлёўскаму выданню ТАСС, што падазраюць Ахмедава і Шасцярова ў крадзяжы больш як 40 мільёнаў рублёў (прыкладна 471 000 даляраў) пры дзяржаўных закупках для парка, і папярэдзілі, што ў справе могуць з'явіцца дадатковыя фігуранты.

Парк "Патрыёт" быў асабістым праектам былога міністра абароны Расеі і цяперашняга сакратара Савета бяспекі Сяргея Шайгу, а нядаўна затрыманы былы намеснік міністра абароны Расеі Цімур Іваноў кантраляваў будаўніцтва парку.

“Расейская інсайдэрская крыніца, якая раней правільна прадказала некалькі камандных зменаў у МА РФ, выказала меркаванне, што нядаўна звольнены былы намеснік міністра абароны генерал войска Павел Папоў, які, як паведамляецца, звязаны з Цэнтрам кіравання нацыянальнай абаронай Расеі, можа стаць наступным высокапастаўленым чыноўнікам МА, які будзе арыштаваны”, - гаворыцца ў справаздачы.

З красавіка 2024 года расейскія чыноўнікі арыштавалі некалькіх высокапастаўленых чыноўнікаў расейскага абароннага ведамства паводле аналагічных абвінавачванняў у карупцыі.

Расейскія вайсковыя блогеры раней меркавалі, што арышты Іванова і іншых высокапастаўленых службоўцаў абароннага ведамства, звязаных з Шойгу, могуць сведчыць аб памяншэнні ўплыву Шайгу ў Крамлі, а таксама аб жаданні Крамля “зачысціць” старую гвардыю ад набліжаных да Шайгу пры новым кіраўніцтве Мінабароны.

Інсайдэрская крыніца таксама заявіла 5 жніўня, што начальнік Галоўнай бранятанкавай управы Мінабароны Расеі генерал-лейтэнант Аляксандр Шастакоў "пакіне сваю пасаду найбліжэйшым часам".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках