6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільскія СМІ: Расея перадала Ірану «Іскандэры» і РЭБ «Мурманск-БН»

Ізраільскія СМІ: Расея перадала Ірану «Іскандэры» і РЭБ «Мурманск-БН»

Магчыма, іх суправаджае расейскі персанал.

Расія на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе перадала сваім іранскім саюзнікам ракетныя комплексы "Іскандэр" і сістэмы радыёэлектроннай барацьбы "Мурманск-БН".

Як піша ізраільская служба навін Channel 14, перакідванне зброі адбылося з дапамогай ваенна-транспартнага самалёта Іл-76, які чыніў шматразовыя рэйсы з Расеі ў Іран.

Defense Express піша, што раней наяўнасць гэтага ўзбраення ў Ірана не было заўважаная. Публічных дыскусій наконт іх перадачы таксама не было. Магчыма, гэта сведчыць аб тым, што іранскія спецыялісты наўрад ці прайшлі навучанне на гэтых сістэмах, а таму іх можа суправаджаць расейскі персанал.

Адзначаецца, што сістэмы Мурманск-БН прызначаны для падаўлення спадарожнікавай навігацыі і сувязі на адлегласці да 5000 км. Пры гэтым «Іскандэры» дазволяць Ірану біць на адлегласці да 500 кіламетраў, хаця, каб дасягнуць Ізраіля, яму патрэбныя боепрыпасы з радыусам блізу 1200 кіламетраў. Гэты факт падвышае імавернасць таго, што іранцы маглі атрымаць і крылатыя ракеты Р-500 з далёкасцю 1500 км.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках