У характарыстыкі бюджэтнікаў пачалі ўносіць звесткі аб наяўнасці апастыля дыплома
3- 6.08.2024, 14:26
- 11,182
Інфармацыю перадае Мінадукацыі.
"Характарыстыка" знаходзіцца ў асабістай справе работніка дзяржаўнай установы, якая вядзецца ў аддзеле кадраў. Дрэнныя запісы ў гэтай справе могуць ускладніць кар'ерны рост ці пераход на іншае прадпрыемства.
Як кажуць суразмоўцы «Нашай Нівы», якім давялося сутыкнуцца з новай практыкай, з нядаўняга часу ў характарыстыку ўвесь час уносіцца інфармацыя аб апастыляванні дыпломаў — Мінадукацыі, магчыма, перадае гэтую інфармацыю на прадпрыемствы.
«Прынамсі мой аддзел кадраў даведаўся пра апастыляванне без інфармавання з майго боку. Пенсіянер-кадэбіст, якога паставілі начальнікам ідэалогіі і кадраў, правёў са мной тыпу «прафілактычнай гутаркі» на прадмет таго, куды я паглядаю, што мне не падабаецца, і гэтак далей. Таксама далі зразумець, што працаўнік, які не плануе звязваць жыццё з Беларуссю - пра што ім кажа факт апастылявання, - не будзе прасоўвацца па кар'ернай лесвіцы», - сказаў супрацоўнік дзяржаўнага прадпрыемства.
Тую ж інфармацыю пацвярджаюць медыкі, якія апастылявалі свае дыпломы, але працуюць у Беларусі.
Наяўнасць апастыля для лекараў разглядаецца як негатыўны чыннік.
«Далі зразумець, што калі я выказаў хаця б тэарэтычны намер з'ехаць, то ўмовы працы будуць больш жорсткімі - будуць прыярытэтна размяркоўваць на тыя змены, якія лічацца складанымі і ў звычайным парадку бяруцца па чарзе ўсімі супрацоўнікамі», - дадаў медык з дзяржаўнай лякарні.