У чарзе на памежным пераходзе "Берасце" стаіць 60 аўтобусаў
5- 6.08.2024, 14:54
- 3,532
У Каменным Логу - пяць.
Дзяржаўны памежны камітэт расказаў, што з чэргамі на мяжы на 14:00. Так на мяжы з Польшчай у пункце пропуску "Берасце" на 14:00 у аўторак стаіць 60 аўтобусаў і 350 легкавікоў. Увечары ў нядзелю было 80 аўтобусаў, сёння а 8 - 55 аўтобусаў і 400 легкавікоў.
У «Каменным Логу» перад зонай чакання стаяць 5 аўтобусаў і 170 легкавікоў (увечары ў нядзелю было 23 аўтобусы, сёння раніцай — 9).
У Беняконях — 80 легкавікоў (а 8 раніцы было 90). Чаргі з аўтобусаў няма.
У Грыгароўшчыне на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма.